У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Холад.
Павел Ігнатавіч Холад |
Нараджэнне |
1935 |
Партыя |
|
Адукацыя |
|
Павел Ігнатавіч Холад (нар. 1935) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут.
Сябра Ценевага Кабінета (ураду) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Кіраўнік Міністэрства фізічнай культуры і спорту.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.
Сааўтар шэрагу законапраектаў Апазіцыі БНФ. У кастрычніку 1993 года ўдзельнічаў у сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шушкевічам, на якой Апазіцыя БНФ патрабавала спынення антыканстытуцыйнай дзейнасці ўрада Кебіча, стварэння кааліцыйнага ўрада, прыняцця неадкладных захадаў у мэтах абароны дзяржаўнага суверэнітэту і прадухілення спаўзання краіны да аўтарытарызму.
Зноскі
Літаратура