Паала Учэла (італ.: Paolo Uccello, сапраўднае імя Паала дзі Дона, італ.: Paolo di Dono; 1397 — 10 снежня1475) — італьянскі матэматык і жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, адзін са стваральнікаў навуковай тэорыі перспектывы. Рабіў мазаікі, партрэты, станковыя карціны. Праславіўся сваімі фрэскамі і працамі па вывучэнні мастацкай перспектывы.
Біяграфія
Сучаснік Мазача, працы якога аказалі на яго вялікі ўплыў. Жыў і працаваў у Фларэнцыі, Венецыі. Адзін з майстроў майстэрні Ларэнца Гіберці(укр.) (бел.. Па дакументах, у 1415 годзе прыняты ў цэх лекараў, дзе былі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў. З 1424 года ў братэрства Св. Лукі, апекуна мастакоў.
Як рознабаковы майстар, выканаў некаторыя мазаікі ў саборы Святога Марка ў Венецыі. Там доўга захоўвалася візантыйская традыцыя ўбрання храма менавіта мазаікамі. У вільготным клімаце Венецыі фрэскі хутка псаваліся, і тут развіліся мазаікі і алейны жывапіс як доўгатрывалыя мастацкія тэхнікі.
Акрамя трох станковых работ «Бітвы» заслугоўваюць увагі партрэты пэндзлю Учэла.
Для многіх работ Учэла характэрная казачнасць, вытанчаная дэкаратыўнасць, маляўнічасць і фантастычнасць; шэраг работ авеяны духам куртуазнасці(руск.) (бел.. Напрыклад, карціна «Святы Георгій пераадольвае Цмока(фр.) (бел.» выглядае нязграбнай, нерэальнай і кампраміснай, таму што мастак няўдала спрабаваў аб'яднаць кананічны абраз з найноўшымі знаходкамі 15 стагоддзя.
У апошнія гады працаваў мала. Памёр у беднасці ў 1475 годзе.
Зноскі
↑Paolo Uccello // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.