Отакар Хлуп (чэшск.: Otokar Chlup; 31 жніўня 1875, г. Боскавіцы, Чэхія — 14 мая 1965) — чэшскі педагог. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1952).
Скончыў Пражскі ўніверсітэт і з 1919 выкладаў у ім педагогіку. У 1922—39 прафесар універсітэта ў г. Брно, дзе заснаваў Таварыства новага выхавання і быў рэдактарам (з 1927) яго часопіса. Па яго ініцыятыве ў 1946 адкрыты педагагічныя факультэты ва ўніверсітэтах Чэхаславакіі. 3 1953 прафесар, арганізатар і загадчык кафедры педагогікі ў Пражскім універсітэце. Заснавальнік (1957) і дырэктар (да 1960) Інстытута педагогікі Я. А. Коменскага Чэхаславацкай АН.
Аўтар прац па праблемах навучання, педагагічнай адукацыі, гісторыі педагогікі, у т.л. падручніка «Педагогіка» (2-е выд. 1965), «Хрэстаматыі па гісторыі педагогікі» (т. 1—2, 1948—50). Адзін з рэдактараў «Педагагічнай энцыклапедыі» (т. 1—3, 1938—40).
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 26 мая 2024.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci Otokar Chlup // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Літаратура
- Мазоўка Н. Хлуп // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.