Олівер Голдсміт |
---|
Oliver Goldsmith |
|
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
10 лістапада 1728(1728-11-10)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
4 красавіка 1774(1774-04-04)[1][4][…] (45 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
Вялікабрытанія |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
урач, урач-пісьменнік, паэт, драматург, літаратурны крытык, раманіст, пісьменнік, эсэіст, polygraph, драматург, тэатральны прадзюсар |
Кірунак |
сентыменталізм |
Мова твораў |
англійскі |
Подпіс |
|
Творы ў Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік, драматург, паэт.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).
Творчасць
Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.
Зноскі
Літаратура
- Саркісава Н. Голдсміт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|