У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гуд.
Ніна Іванаўна Гуд (нар. 2 сакавіка 1955, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі фалькларыстка, рэжысёр, сцэнарыстка, педагог.
Біяграфія
Скончыла ў 1977 годзе Харкаўскі інстытут культуры. З 1978 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў.
Навуковая дзейнасць
Даследуе праблемы развіцця традыцыйнага і сучаснага беларускага фальклору (святы і абрады). Аўтар зборніка сцэнарыяў каляндарных свят «Мінскія Каляды» (1994), «Калядныя вячоркі» (2002) і «Шчодры вечар, багаты вечар» (2003), метадычных дапаможнікаў і рэкамендацый. Адна з арганізатараў рэспубліканскіх фестываляў беларускай народнай гульні (1992—2000).
Сям’я
У шлюбе з беларускім этнографам і фалькларыстам Пятром Гудам (нар. 1945).
Творы
- Роля фальклору ў летне-асенніх святах беларусаў // Актуальный праблемы і навуковыя пошукі ў галіне культуры і мастацтва: Тэз. дакл. на навукова-творч. канф. 19—20 крас. 1994 г. Мн., 1994;
- Беларускі кірмаш. Мн., 1996 (разам з П. А. Гудам).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі