Нікола вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага ў Парыжы (паступіў у 1856 годзе). Ён знаходзіўся там, калі ў жніўні 1860 года, пасля забойства яго дзядзькі Данілы I Петравіча-Негаша, быў абвешчаны князем Чарнагорыі. У лістападзе таго ж года малады князь ажаніўся з дачкой чарнагорскага ваяводы Пятра Вукаціча, Міленай. У 1862 годзе Нікола I выступіў у падтрымку герцагавінскіх паўстанцаў Лукі Вукалавіча і адкрыў ваенныя дзеянні супраць Турцыі. Камандаванне чарнагорскімі кантынгентамі князь усклаў на свайго бацьку Мірку Петравіча-Негаша, які за першыя ваенныя поспехі атрымаў мянушку «Шпагі Чарнагорыі». Аднак далейшая кампанія развівалася няўдала. Урэшце, туркі ўзялі Цэтынэ, і Ніколе прыйшлося падпісаць невыгодны мір. Ад поўнага зневажэння Чарнагорыю выратавала дыпламатычнае ўмяшанне Расійскай імперыі.
Каралеўскі тытул
28 жніўня1910 года, у юбілейны год 50-годдзя свайго кіравання, па агульнаеўрапейскай традыцыі, а таксама ўмацоўваючы сваю дзяржаўную ўладу, Нікола I абвясціў княства Чарнагорыякаралеўствам, і стаў яго першым каралём. Праз 4 гады, напярэдадні Першай сусветнай вайны, ён прысвоіў сабе надзвычайныя паўнамоцтвы самадзяржаўнага манарха. Тады ж Мікалай II дараваў каралю чын генерал-фельдмаршала Рускай Арміі. Кароль Нікола I стаў перадапошнім рускім фельдмаршалам (пасля яго званне было прысвоена толькі румынскаму манарху Каралю I) і адзіным, які дажыў да рэвалюцыі 1917 года.
Нікола быў вымушаны з’ехаць у Францыю, але працягваў прэтэндаваць на трон да сваёй смерці ў Анцібе праз тры гады. Ён быў пахаваны ў Італіі. У 1989 прах Ніколы, каралевы Мілены, і двух іх дзяцей быў перапахаваны ў Чарнагорыі.