Нікалае I Александру (рум.: Nicolae I Alexandru; пам. 16 лістапада 1364) — другі ваявода Валахіі з дынастыі Басарабаў (1351/1352-1364), сын і пераемнік першага валашскага ваяводы Басараба I Заснавальніка. Да таго, як атрымаў бацькоўскую спадчыну, быў удзельным ваяводай Алтэніі з 1342 г.
Біяграфія
Нікалае Александру яшчэ з 1343 г. быў суправіцелем свайго бацькі. У 1351/1352 г. пасля смерці Басараба Заснавальніка Нікалае Александру стаў другім кіраўніком Валашскага княства. Нікалае Александру ўсталяваў саюзніцкія адносіны з Візантыйскай імперыяй, Сербскім і Балгарскім царствамі. Нікалае Александру пасля працяглай вайны з Венгрыяй прынёс фармальную васальную прысягу на вернасць венгерскай кароне, фактычна застаючыся цалкам незалежным кіраўніком.
У часы кіравання Нікалае Александру Мунцянская (Валашская) праваслаўная царква ў маі 1359 г. перайшла ў падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярхату. Нікалае Александру атрымаў ад патрыярха статус аўтакрата, а ў Валахіі было заснавана архіепіскапства.
Сям’я
Нікалае Александру быў тройчы жанаты. Ад першага шлюбу з Марыяй Лакфю меў трох сыноў і дачку:
Другі раз ажаніўся з каталічкай Кларай з Дубака, ад шлюбу з якой меў дзвюх дочак: Ганну, якая стала жонкай відзінскага цара Івана Сраціміра, і Анку, якая выйшла замуж за сербскага цара Стэфана Ураша V. У трэці раз ажаніўся з Маргіт Дабкай, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.
Зноскі
Літаратура
- Иоан-Аурел Поп, Иоан Болован «История Румынии», издательство «ВЕСЬ МИР», Москва, 2005 г.
- Казаку, Матей Дракула / Пер. с фр. В. И. Удовиченко. — М.: Этерна, 2011. — 320 с. ISBN 978-5-480-00195-7
Нікалае I Александру — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|