Аграгарадок
Новы Быхаў
Новы Быхаў на карце Беларусі ±
|
Но́вы Бы́хаў[1] (трансліт.: Novy Bychaŭ, руск.: Новый Быхов) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вёска Новы Быхаў вядомая з XVI ст. як мястэчка. Належала Хадкевічам, пазней Слушкам. У 1685 г. Дамінік-Міхал Слушка прадаў маёнтак Новы Быхаў (інакш званае Тайманавам) Казіміру-Яну Сапегу, які, у сваю чаргу, у той жа год перадаў яго свайму старэйшаму сыну Ежы-Станіславу ў дзень ягонага вяселля. Новы Быхаў належаў Сапегам аж да 1820-х гг., калі быў прададзены Булгакам. У 1825 г. апошні ўладальнік Новага Быхава з роду Сапегаў Астах-Каэтан прымаў тут расейскага імператара Аляксандра I.
У 1742 г. 41 двор, у 1758 г. 19 двароў, 6 шынкоў, 3 крамы, сыраварня, ладзіўся кірмаш.
У 1772 г. налічвалася 92 двары, 734 жыхары, царква.
У 1858 г. жыло 435 жыхароў мужчынскага полу, была цагельня, млын, піцейны дом.
У 1864 г. у Новым Быхаве была адкрытая школа, пры якой у 1873 г. арганізаванае рамеснае аддзяленне.
У 1897 г. валасны цэнтр, 342 дамы, 2374 жыхары, хлебазапасны магазін (з 1882), 23 крамы, 2 ветракі,
2 шынкі, прыстань, царква, 2 сінагогі, 2х-класная царкоўна-прыходская школа.
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|