1922 — Закрыццё манастыра і стварэнне музея. 1994 — Адраджэнне мясціны. 2004 — Архітэктурны ансамбль манастыра быў уключаны ЮНЕСКА у спіс сусветнай спадчыны чалавецтва.
2010 — Перадача архітэктурнага ансамбля манастыра ў вядзенне царквы.
Будынкі
Смаленскі сабор • Крапасныя сцены з вежамі • Трапезная • Званіца • Пакроўская надбрамная царква • Праабражэнская надбрамная царква • Амвросіеўская царква • Царква Унебаўзяцця • Капліца Прохаравых • Палаты царэўны Соф’і
Вядомыя насельнікі
Соф’я Аляксееўна (царэўна)
Статус
Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710525000№ 7710525000
Новадзявочы манастыр (Новадзявочы Багародзіца-Смаленскі манастыр) (руск.: Новоде́вичий монасты́рь, Богоро́дице-Смоле́нский монасты́рь) — праваслаўны жаночы манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве, недалёка ад аднайменнай плошчы. Новадзявочы манастыр быў заснаваны вялікім князем Васілём III у 1524 годзе — у гонар Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя» — галоўнай святыні Смаленска, у падзяку за авалоданне Смаленскам у 1514 годзе.
Манастыр размешчаны на Дзявочым полі ў лукавіне Масквы-ракі, каля Лужнікоў, у самым канцы гістарычнай Прэчысценкі (у цяперашні час Вялікай Пірагоўскай вуліцы). З’яўляецца адначасова дзеючым манастыром і філіялам Дзяржаўнага гістарычнага музея. З 2010 года — царкоўны музей Маскоўскай епархіі РПЦ.