Нацыянальная бібліятэка Албаніі (алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) размешчана ў сталіцы краіны Тыране.[2] Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[3] і афіцыйна адкрыта 10 снежня 1922 года.[3][4]
Нацыянальная бібліятэка Албаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут і найстарэйшы ў Албанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Албаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленне, захоўванне і давядзенне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну албанскага народа. На нацыянальным узроўні яна арганізуе бібліятэчную адукацыю і павышэнне прафесійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-даследчага цэнтра ў вобласці бібліятэчнай справы.
У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, перыядычныя выданні, карты, атласы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўвання. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксце албанскай, так і еўрапейскай культуры. Бібліятэка як правіла адкрыта 72 гадзіны ў тыдзень для асоб старэйшых за 16 гадоў.
Зноскі
Спасылкі