Нацыянальная бібліятэка Арменіі (арм.: Հայաստանի Ազգային Գրադարան) — найбуйнейшая бібліятэка ў Арменіі. Член Канферэнцыі еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк (CENL).
Годам заснавання бібліятэкі лічыцца 1832 год, калі была заснавана бібліятэка Мужчынскай гімназіі Ерэвана. З 1925 па 1990 гг. бібліятэка насіла імя дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Мяснікяна.
У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваюцца першая друкаваная Біблія на армянскай мове, выдадзеная у 1666 годзе ў Амстэрдаме і выдадзеная там жа праз 29 гадоў першая армянская карта.