Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі — галіна паліўна-энергетычнага комплекса Рэспублікі Беларусь, якая спецыялізавана на выпуску маторнага масла і кацельна-пячнога паліва, прадуктаў хіміі і нафтахімічнай прамысловасці і інш.
Гісторыя
Развіваецца з 1963 года, калі быў здадзены ў эксплуатацыю Полацкі НПЗ. У 1975 годзе прадукцыю пачаў даваць Мазырскі НПЗ. Устаноўленная магутнасці Полацкага НПЗ складае 25 млн т. за год, глыбіня перапрацоўкі нафты дасягае 64-65 %, выпускаецца больш за 75 найменаванняў прадукцыі, у т.л. бензін, рэактыўнае, дызельнае і пячное паліва, мазут, бітумы, вакуумны газойль, звадкаваны газ, тэхнічная сера. Мазырскі НПЗ арыентаваны на вытворчасць маторнага і кацельнага паліва, яго магутнасць 16,5 млн т. за год. У 2000 першасная перапрацоўка нафты складала 13 528 тыс. т, у выніку атрымана (тыс. т.): бензіну — 2124, дызельнага паліва — 3847, топачнага мазуту — 4627. Нафта ў гэтыя заводы паступае ў асноўным па адгалінаваннях магістральнага трубаправода з Расіі.
Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі нафтаперапрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Прадукцыя \ Год |
1965 |
1970 |
1980 |
1985 |
1990 |
1995 |
2000 |
2003
|
Першасная перапрацоўка нафты у выніку атрымана: |
7031 |
18431 |
41096 |
39015 |
39442 |
13118 |
13528 |
15774
|
бензіну |
591 |
1432 |
4718 |
5036 |
5064 |
2004 |
2124 |
2366
|
дызельнага паліва |
886 |
2778 |
8331 |
7877 |
7659 |
3465 |
3847 |
4913
|
топачнага мазуту |
1597 |
6020 |
18189 |
1889 |
16849 |
5592 |
4627 |
4790
|
У свой час гэтыя, самыя сучасныя на прасторах СССР, прадпрыемствы былі пабудаваны з мэтай экспарту нафтапрадуктаў і забеспячэння Беларусі палівам. Цяпер яны прайшлі мадэрнізацыю (на МНПЗ глыбіня перапрацоўкі дасягнула 78 %, на Нафтане — 72 %), але з-за недахопу нафты пакуль не могуць працаваць на ўсю магутнасць. Нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі, пачынаючы з 2005 г., перапрацоўвалі штогод больш за 20 млн т нафты, пасля адзначыўся даволі моцны спад (у 2010 г. — 16,5 млн т, у 2016 г. — 18,6 млн т, у 2018 г. — каля 18 млн т).[1] На 2019 год узгоднены баланс, які агадвае магчымасць дастаўкі да 24 млн т расійскай нафты. З гэтага аб’ёму 18 млн т мяркуецца для перапрацоўкі на беларускіх НПЗ.[2]
Экспарт нафтапрадуктаў з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц валютных паступленняў у бюджэт Беларусі. Сярэдняя цана экспартуемых Беларуссю нафтапрадуктаў у студзені-кастрычніку 2017 вырасла на 41,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 г і склала 426 долараў за тону.[3]
Па дадзеных агенцтва Argus Media, са спасылкай на крыніцы на рынку, еўрапейскія банкі пачалі адмаўляць у фінансаванні здзелак пасля таго, як ЗША аб'явілі аб увядзенні санкцый супраць найбуйнейшага беларускага НПЗ «Нафтан». Хаця санкцыі фармальна тычацца толькі амерыканскіх юрыдычных асоб, аплата беларускіх грузаў у доларах ўскладнілася і для кліентаў з іншых краін[4].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 313-314. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.