Наступленне ў Шах Валі Кот |
---|
Асноўны канфлікт: вайна ў Афганістане (2001—2021) |
Два аўстралійскіх вайскоўца падчас наступлення ў Шах Валі Кот. |
Дата |
10—14 чэрвеня 2010 |
Месца |
раён Шах Валі Кот правінцыі Кандагар, Афганістан |
Вынік |
перамога кааліцыі ISAF |
Праціўнікі |
|
Сілы бакоў |
невядома
|
каля 100 баевікоў
| |
Страты |
2 параненых (афганскі і аўстралійскі вайскоўцы[1]), некалькі верталётаў пашкоджана[1]
|
каля 100 забітых
| |
|
Наступленне ў Шах Валі Кот — аперацыя войскаў ISAF падчас вайны ў Афганістане, якая праводзілася аўстралійскім кантынгентам міжнароднай кааліцыі сумесна з Афганскай Нацыянальнай Арміяй, пры паветранай падтрымцы амерыканскай авіяцыі, з 10 па 14 чэрвеня 2010 года. Аперацыя праходзіла ў раёне Шах Валі Кот правінцыі Кандагар.
Перадумовы
Наступленне ў Шах Валі Кот было накіравана супраць сіл Талібану ў рэгіёне і была падрыхтавана войскамі ISAF, якія імкнуліся забяспечыць бяспеку ў правінцыі Кандагар[2]. У аперацыі прымалі ўдзел аўстралійскія спецпадраздзяленні і салдаты Афганскай Нацыянальнай Арміяй, падтрыманыя вайсковымі верталётамі ЗША[2].
Ход аперацыі
Аўстралійскія камандас 2-га дыверсійнага палка пачалі аперацыю 10 чэрвеня, аднак пазней іх падтрымалі падраздзяленні SASR, так як баевікі пачалі контратаку[1]. Барацьба была асабліва інтэнсіўнай у другі дзень аперацыі, калі ў аўстралійскіх і афганскіх салдат адкрылі агонь талібы падчас іх высадкі з верталётаў[3]. Пасля пяці дзён баёў паўстанцы пакінулі раён[2].
Пасля аперацыі прадстаўнік ISAF заявіў, што ў баях удзельнічала больш за 100 баевікоў[4]. Камандуючы аўстралійскімі сіламі на Блізкім Усходзе, генерал-маёр Джон Кэнтвел, заявіў, што аперацыя «нанесла моцны ўдар па паўстанцкім сілам і ўнесла вялікі ўклад у забеспячэнне бяспекі сіл ISAF, засяроджаных у правінцыі Кандагар і суседніх раёнах» і таксама павысіць бяспеку ў правінцыі Урузган[2]. Падчас аперацыі аўстралійскія войскі захапілі вялікую колькасць зброі ў якасці трафеяў[3].
Вынікі
Міністэрства абароны Аўстраліі сцвярджала, што падчас аперацыі знішчана «значная колькасць паўстанцаў», але не прадаставіла канкрэтных даных[5]. Адзін аўстралійскі салдат і адзін афганскі салдат былі паранены варожым агнём падчас аперацыі, таксама некалькі верталётаў былі пашкоджаныя[1]. Прадстаўнік ISAF заявіў, што ні адна грамадзянская асоба не была паранена падчас аперацыі[4].
Пазней, падчас далейшых аперацый у рэгіёне, 21 чэрвеня, пацярпеў крушэнне верталёт ЗША UH-60 на поўначы правінцыі Кандагар. Загінулі 3 аўстралійскіх камандас і амерыканскі пілот, сем аўстралійцаў і амерыканскі член экіпажа былі сур’ёзна паранены[6][7].
Зноскі