Насельніцтва Нарвегіі складае 4 985 900 чалавек.[2] Краіна займае па гэтым паказчыку 118-е месца ў свеце паміж Сінгапурам і Ірландыяй. Сярэднім узростам у краіне лічыцца 40 гадоў. Нараджальнасць у Нарвегіі (10.84 народжаных на 1000 чалавек) перавышае смяротнасць (9.24 на 1000 чалавек), што ў сукупнасці з іміграцыяй даюць станоўчы прырост насельніцтва.[3] Па прагнозах, насельніцтва Нарвегіі можа павялічыцца да 7 мільёнаў да 2060 годзе.[4]
Этнічны склад
94 % насельніцтва краіны лічаць сябе нарвежцамі. Асобую групу складаюць саамы — малалікі карэнны народ. Іншымі нацыянальнымі меншасцямі з’яўляюцца шведы (1,6 %), квены (блізкія фінам і саамам), яўрэі і цыгане. У краіне пражываюць таксама выхадцы з іншых еўрапейскіх дзяржаў: палякі (1,3 %), датчане (1,0 %), немцы (0,8 %). Акрамя таго, у Нарвегіі жывуць выхадцы з Ірана, Пакістана, Турцыі.[5]