«Надзея Дурава» («1812 год») — опера кампазітара Анатоля Багатырова ў 4 дзеях і 5 карцінах[1], напісаная ў 1946 годзе. Яна была пастаўлена упершыню на рускай мове ў 1947 годзе Ансамблем савецкай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства у канцэртным выкананні ў суправаджэнні фартэпіяна[1].
У оперы адлюстравана тэма подзвігу Надзеі Дуравай(руск.) (бел. — гераіні Грамадзянскай вайны 1812 года[4]. Лібрэта І. Келера з рускай на беларускую мову пераклаў А. Вялюгін[1].
У оперы перададзена патрыятычнае натхненнем рускага народа ў 1812 г. Разам з ваярамі, якія выконваюць свой доўг, паказаны баязлівая памешчыца і жорсткі Аракчэеў[1]. Кампазітар выкарыстаў у музыцы сапраўдныя песні тых гадоў, але твор не з’яўляецца стылізацыяй. Гэта сучасны твор пра мінулае, які нагадвае сучаснікам Вялікай Айчыннай вайны пра подзвігі рускай жанчыны ў 1812 годзе[1].
Мастацкае афармленне оперы было распрацавана мастаком С. Нікалаевым[11].
Крытыка
Нягледзячы на роўны прафесійны акцёрскі ансамбль, недахопы драматургіі твора і статычнасць музычных вобразаў не заўсёды дазвалялі акцёрам ствараць праўдзівыя характары. Рэжысёрская канцэпцыя пастаноўкі адпавядала жанравай спецыфіцы эпічнай оперы, значную ролю ў якой адыгрывалі масавыя эпізоды, дзе падкрэслена сувязь асобных герояў з народам (маналог Надзеі з хорам, клятва Давыдава інш.)[2].
↑Сердобов Николай Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 568. — 737 с.
↑Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
↑Волчанецкая Валентина Фёдоровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.