Навум Барысавіч Лойтэр |
---|
Нохум Борухавіч Лойтэр |
Імя пры нараджэнні |
Нохум Борухавіч Лойтэр |
Дата нараджэння |
10 студзеня 1891(1891-01-10) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
29 жніўня 1966(1966-08-29) (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Прафесія |
|
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Наву́м Бары́савіч (Но́хум Бо́рухавіч) Ло́йтэр (9 студзеня 1891, Бердзічаў — 29 жніўня 1966) — савецкі беларускі, украінскі і расійскі тэатральны рэжысёр, сцэнарыст яўрэйскага паходжання. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1945) і РСФСР. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946).
Біяграфія
У 1922 годзе скончыў Дзяржаўныя вышэйшыя рэжысёрскія майстэрні. Галоўны рэжысёр 1-га Тэатра Пралеткульта ў Маскве (1920-я гады). Галоўны рэжысёр Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра Украіны ў Харкаве (з 1930 г.). Рэжысёр к/c Міжрабпамфільм. Галоўны рэжысёр Адэскага, затым Кіеўскага яўрэйскіх тэатраў (1930-я гады). Мастацкі кіраўнік і рэжысёр Тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1940—1957 гг.). Брат тэатральнага рэжысёра Эфраіма Борухавіча (Эфраіма Барысавіча) Лойтэра.
Тэатральныя пастаноўкі
- 1941 — «Несцерка»; Сталінская прэмія першай ступені (1946) — рэжысёр
Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР
Фільмаграфія
Сцэнарыст
- 1926 — Машыніст Ухтомскі
- 1930 — Запомніце іх твары
Зноскі
Літаратура
- Навум Барысавіч Лойтар // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 31.