З адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў кандыдатам фізіка-матэматычных навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Максімальныя падгрупы ў тэорыі класаў канчатковых груп». Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана, дэканам матэматычнага факультэта, першым прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, рэктарам гэтага ўніверсітэта. Прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.
У 2000—2004 гадах — дэпутат Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.