Міхась Барэйша |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
4 студзеня 1950(1950-01-04) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
13 жніўня 1990(1990-08-13) (40 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, празаік, перакладчык |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Барэйша.
Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) Барэ́йша (нар. 4 студзеня 1950, в. Новы Лад, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 13 жніўня 1990, Беларусь) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся 4 студзеня 1950 года ў вёсцы Новы Строй Верхнядзвінскага раёна[2].
Вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы, з 1965 па 1969 год. У 1969 годзе скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У 1971—1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце[2]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. З’яўляўся няштатным карэспандэнтам гарадской газеты «Химик».
У 1981 годзе скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
З 1980 года карэспандэнт, з 1983 — намеснік рэдактара полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму»[2]. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Наддзвінне», быў намеснікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1989 года, член Саюза журналістаў СССР і Беларусі з 1981 года.
Пасля цяжкай хваробы памёр 13 жніўня 1990 года[3]. Пахаваны на могілках в. Сядлоўцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці[4]. Паводле іншай быў пахаваны ў Наваполацку або на могілках в. Новы Строй Верхнядзвінскага раёна[2].
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча» (1985), анталогіі «Апавяданні пра Вялікую Айчынную». Героі твораў пісьменніка — людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцці, нясуць адказнасць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.
Другая кніга прозы «Крыніца, чыстая вадзіца» выйшла ў Мінску ў 1988 годзе[2].
У 1980 годзе за публікацыю апавяданняў у часопісе «Маладосць» яму прысуджана прэмія гэтага выдання. М. Барэйша быў удзельнікам VIII Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве.
Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі