Сын Мітрыдата V і ўнук Мітрыдата IV. Быў ярым праціўнікам Рыма; з 89 да н.э. правёў супраць Рыма тры вайны. У час трэцяй вайны, калі пацярпеў канчатковае паражэнне, загадаў кельцкаму найміту забіць сябе.
Мітрыдат лічыў сябе збаўцам грэчаскага свету ад рымскага панавання, Гераклам, які вызваляе свет ад ліха (на рэльефе з Пергама ён выяўлены ў вобразе Геракла, які вызваляе Праметэя). Але гісторыкі адзначаюць, што яго метады былі варварскімі (гл.далей: Першая пантыйская вайна і інш.), і ў сваёй існасці ён быў «элінам» толькі павярхоўна.[2]
Рэшткі статуі Мітрыдата ў вобразе Геракла захоўваюцца ў Луўры, існуе таксама бронзавая статуэтка (захоўваецца ў Неапалі). Абедзве, відаць, паказваюць Мітрыдата ў перыяд яго панавання ў Пергаме (88—85 да н.э.)[2].
Пліній Старэйшы апісвае вядомых паліглотаў свайго часу і згадвае сярод іх Мітрыдата. Згодна з Плініям, ён валодаў мовамі ўсіх дваццаці двух народаў, над якімі валадарыў[3].
↑ абХафнер Г.Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
↑«Мітрыдат, цар над дваццаццю двума народамі, не толькі чыніў ім суды на дваццаці ж дзвюх мовах, але і размаўляў на іх — без патрэбы ў перакладчыках». Пліній Старэйшы, Натуральная гісторыя, VII, 24.