Антыёх III Вялікі (241 —187 да н.э. ): цар сірыйскі (223 —187 да н.э. ); сын Селеўка II і Лаодыкі.
Прыдомак «Вялікі» атрымаў за паход на ўсход, слядамі Аляксандра Македонскага , у выніку чаго дадаў да сваёй дзяржавы Арменію , Бактрыю , Парфію .
Спроба заваяваць Грэцыю выклікала канфлікт з Рымам , якога Антыёх, відавочна, не здолеў прадбачыць, а ў выніку прывяла да паразы ад Сцыпіёна пад Магнесіяй (руск.) ( бел. (190 да н.э. ) і заключэння Апамейскага мірнага дагавору (англ.) ( бел. (188 да н.э. ) згодна з якім Антыёх мусіў саступіць частку тэрыторыі.
Верагодныя выявы — на манетах рознага часу праўлення; таксама — мармуровая галава, што захоўваецца ў Луўры (была знойдзеная ў Італіі Напалеонам III ; з'яўляе Антыёха на вяршыні магутнасці)[ 6] .
Зноскі
Спасылкі
Антыёх III Вялікі — продкі
Генеалогія і некрапалістыка