У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Клеапатра.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тэя.
Клеапатра Тэя
Κλεοπάτρα Θεά
Манета Клеапатры Тэі. На рэверсе намаляваны падвойны рог дастатку і грэчаскі тэкст ΒΑΣΙΛΙΣΣΗΣ ΚΛΕΟΠΑΤΡΑΣ ΘΕΑΣ ΕΥΕΤΗΡΙΑΣ. Дата ΖΠΡ азначае 187 год эры Селеўкідаў, які адпавядае 126—125 гг. да н.э.
Трэцім мужам Клеапатры у час адсутнасці Дэметрыя II быў яго брат Антыёх VII Сідэт. Дакладна ўсталявана, што іх сынам быў Антыёх IX Кізікскі, імёны астатніх дзяцей дакладна невядомыя. У 129 годзе да н.э. Антыёх VII быў забіты парфянскім царом Фраатам II. Дэметрый II быў вызвалены з палону і вярнуўся дамоў, заявіўшы пра сваё права на трон і Клеапатру. Клеапатра прадбачліва паслала свайго сына Антыёха IX у грэчаскі горад Кізік (адсюль яго мянушка).
Пад уплывам Клеапатры Дэметрый II зрабіў няўдалую спробу ўварвацца ў Егіпет. У адплату егіпецкі кіраўнік высунуў Аляксандра II Сабінаса, нібы сына Аляксандра I Валаса, у якасці прэтэндэнта на сірыйскі прастол, справакаваўшы грамадзянскую вайну. Пасля паражэння ад войскаў Аляксандра II пад Дамаскам Дэметрый бег у Пталемаіду, дзе хавалася Клеапатра з дзецьмі, але варотаў горада яму не адкрылі. Ён спрабаваў бегчы на караблі, быў забіты па загадзе Клеапатры.
З 125 года да н.э. Клеапатра кіравала Сірыяй, забіўшы старэйшага сына Селеўка V, калі ён прад’явіў прэтэнзіі на трон. Для ўзаконення свайго кіравання, яна кіравала разам са сваім сынам Антыёхам VIII Грыпам.
Калі Антыёх VIII вырас, ён стаў усё менш падпарадкоўвацца сваёй маці, і ў 121 годзе да н.э. Клеапатра вырашыла пазбавіцца ад яго. Калі аднойчы ён вярнуўся з палявання, яна прапанавала яму чашу з атручаным віном. З-за таго, што гэта было не характэрна для яе, у Антыёха ўзніклі падазрэнні, ён сілай прымусіў яе выпіць віно, што і стала прычынай яе смерці.