У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Мітрыдат.
Мітрыдат II (стар.-грэч.: Mιθριδάτης) — цар Понта, які кіраваў каля 250 да н.э. — каля 210 да н.э.
Мітрыдат быў сынам цара Арыябарзана. Ён стаў саюзнікам Селеўкідаў, узяўшы сястру Селеўка II сабе ў жонкі. У сваю чаргу ён выдаў сваю дачку Лаадыку за Антыёха III Вялікага. Аднак у так званай «Вайне Братоў», Мітрыдат падтрымліваў Антыёха супраць Селеўка. У 227 да н.э. (ці 220 да н.э.) на востраве Родас адбылося буйное землетрасенне. Мітрыдат і яго жонка, даведаўшыся пра гэта, паслалі туды дабрачынную дапамогу жыхарам.
Сям'я
Лаадыка нарадзіла Мітрыдату II трох дзяцей: Лаадыку III, Лаадыку Пантыйскую і Мітрыдата III[1].
Зноскі
Літаратура
- Мітрыдат II (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
Мітрыдат II — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|