Мінскі падшыпнікавы завод

Мінскі падшыпнікавы завод
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 20 мая 1948 (76 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Краіна
Размяшчэнне Мінск, Беларусь, Заводскі раён, вул. Жылуновіча, д. 2[1]
Адрас
Ключавыя постаці Анатоль Савянок, Сяргей Мароз[2]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя падшыпнік, ролік, свердзел
Абарот 50,056 млн рублёў (2018 год; 24,534 млн $)
Аперацыйны прыбытак -9,012 млн рублёў (2018 год; -4,417 млн $)
Чысты прыбытак -9,012 млн рублёў[3] (2018 год; -4,417 млн $)[4]
Колькасць супрацоўнікаў 2000 (2021 год)
Аўдытар ТАА «Эрудыт» (Мінск)
Матчына кампанія «Беларускі металургічны завод» (Жлобін)
Сайт mpz.com.by

ААТ «Мі́нскі падшы́пнікавы заво́д» (МПЗ) — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, якое спецыялізуецца на вырабе падшыпнікаў. Знаходзіцца ў горадзе Мінску. Колькасць персаналу — каля 2 000 чалавек. Агульная вытворчая плошча — звыш 380 000 м².

На 2021 год уваходзіў у 10-ку найбольшых прадпрыемстваў Беларусі. Выпускаў звыш 600 мадэляў падшыпнікаў пад таварным знакам МПЗ ад 1 см дыяметрам і 10 грамаў вагой да 98 см дыяметрам і да 880 кг вагой. Вырабляў каля 70 % канструктыўных груп падшыпнікаў, якія існавалі ў свеце. За 2020 год вырабілі звыш 5 млн падшыпнікаў, з якіх 40 % новых узораў 2010-х гадоў. Доля ролікавых сферычных 2-радных падшыпнікаў склала 65 % продажаў і каля 90 % паставак за мяжу ў больш як 20 краін. Асноўнымі пакупнікамі былі прадпрыемствы 7 галін прамысловасці — машынабудаўнічай, горназдабывальнай, металургічнай, энергетычнай, будаўнічай, нафтагазавай і абароннай. Прадпрыемства ўваходзіла ў Міжрэспубліканскі саюз вытворцаў падшыпнікаў (Расія)[6]. Мінскі падшыпнікавы завод меў станцыю выпрабавання падшыпнікаў з лабараторыяй на 60 выпрабавальных машын ВНІПП мадэляў 537 і 542—545. Гэта дазваляла выпрабаваць падшыпнікі карданных валаў, аўтамабільніх ступіцаў, рухавікоў і вадзяных насосаў на вібрацыю і шум[7].

Вырабы і паслугі

На 2021 год Мінскі падшыпнікавы завод вырабляў 77 узораў ролікаў і 788 узораў падшыпнікаў, у тым ліку:

  • 661 ролікавы (85 %) — 491 радыяльны сферычны 2-радны (62 %), 116 радыяльных ігольчатых, 12 радыяльна-ўпорных канічных, па 9 упорна-радыяльных сферычных і ўпорных, 7 радыяльных цыліндрычных, 5 радыяльных 1-радных тараідальных, 4 упорна-радыяльныя сферычныя 1-радныя і 3 радыяльныя сферычныя 2-радныя;
  • 90 шарыкавых — 62 радыяльных, 15 упорна-радыяльных і 13 радыяльна-ўпорных;
  • 37 шарнірных[8].

Таксама на заводзе выпускалі: прывадныя ролікавыя ланцугі для трактароў, дэталі ровараў, свердзелы, мэблевую фурнітуру, адкрывалкі бляшанак і пляшак[9], а таксама дэталі для чыгуначнага палатна[10], пакоўку і раскатныя кольцы[11]. Урэшце МПЗ аказваў праз сваю лабараторыю, выпрабавальню і цэх перавозак паслугі: хіміка-спектральнага аналізу металаў; вымярэння ўнутраных зазораў, дакладнасці кручэння і геаметрычнай дакладнасці падшыпнікаў; вымярэння рэшткавай намагнічанасці і шурпатасці паверхні; памераў і норм дакладнасці ролікаў, лінейных памераў для ўнутраных і вонкавых паверхняў; пасажырскіх перавозак мікрааўтобусамі і грузаперавозак да 40 тонаў, здачы ў наём аўтавышкі, аўтакрана, пагрузчыка і экскаватара[12].

Збытавая сетка

На 2021 год Мінскі падшыпнікавы завод меў 25 гандлёвых прадстаўнікоў у 36 гарадах 16 краінаў:

Гісторыя

Галоўная прахадная «Мінскага падшыпнікавага завода» (лістапад 2019 года)
  • 17 мая 1948 года Савет міністраў СССР прыняў Пастанову № 5959-РС «Аб будаўніцтве падшыпнікавага завода № 11 у г. Мінску».
  • У красавіку 1950 года ў Чырвоным Урочышчы на ўскрайку Мінска пачалі ўзводзіць завод.
  • 13 жніўня 1951 года майстарка Л. Ф. Арлова сабрала першы беларускі падшыпнік пад таварным знакам «ДПЗ-11»[15].
  • 7 верасня 1960 года на заводзе выпусцілі 100-мільённы падшыпнік.
  • У 1962—1977 гадах уведзены ў дзеянне вытворчыя карпусы № 2, 3, 4 (з блокамі цэхаў), цэхі: тэрмічны, літых сепаратараў, інжынерна-бытавы, лабараторна-бытавы.
  • 16 верасня 1969 года ў 2-м корпусе ўвялі ў дзеянне цэх ролікавых сферычных падшыпнікаў.
  • 21 мая 1975 года Галоўны камітэт Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР узнаградзіў «ДПЗ-11» дыпломам 1-й ступені за ўкараненне электракаагуляцыйных збудаванняў для ачысткі прамысловых сцёкавых вод, а распрацоўшчыкаў — залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі[15].
  • 13 лютага 1982 года на заводзе выпусцілі мільярдны падшыпнік.
  • У 1995 годзе стварылі ўчастак пластмасавых і гумава-тэхнічных вырабаў[16].
  • 25 снежня 1995 года завод перайменавалі ў арэнднае прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод» (МПЗ). Таксама ў 1995 годзе сабралі 1-шы буйнагабарытны падшыпнік вагой 637 кг[15].
  • 10 лютага 2000 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства.
  • У 2013 годзе МПЗ увайшоў у склад холдынгу «Беларуская металургічная кампанія», якім кіраваў «Беларускі металургічны завод» (Жлобін, Гомельская вобласць)[15].
  • У 2010—2013 гадах для змяншэння выдаткаў газу і электраэнергіі перааснасцілі кавальска-нарыхтоўчае і тэрмічнае абсталяванне завода.
  • У жніўні 2015 года ў 1-м корпусе запусцілі кольцараскатны ўчастак з лічбавым праграмным кіраваннем і адпальвальным агрэгатам.
  • У 2016 годзе ўсталявалі 29 і асучаснілі 16 прыбораў для вытворчасці ролікасферычных падшыпнікаў. У выніку замены газавыя награвальныя печы абсталявалі аўтаматычнай загрузкай і выгрузкай. Укаранілі загартовачна-адпускныя агрэгаты і звышфінішаванне кольцаў падшыпнікаў.
  • 21 ліпеня 2017 года адкрылі аўтаматычную лінію загатовак кольцаў дыяметрам ад 22 да 60 см[15].
  • 28 снежня 2020 года ўвялі ў дзеянне газанагравальную печ, што стала апошнім 41-м прыборам у мадэрнізацыі з 2010 года[17].
  • 12 траўня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць завода[18][19].

Кіраўнікі

  • Георгій Кармілкін (20 красавіка 1949 — 1952)
  • Пётр Яшчарыцын (1952—1962), акадэмік і доктар тэхнічных навук
  • Іван Гаўрылаў (1962—1968)
  • Аркадзь Высоцкі (1968—1988)
  • Анатоль Зінкевіч (1988—1991)
  • Анатоль Цыгалаў (1991—1994)
  • Валерый Пенза (1994—2004)
  • Віктар Можджэр (2005 — 22 снежня 2009)
  • Аляксандр Лабусаў (22 снежня 2009 — 2016)
  • Мікалай Анціпаў (2016 — кастрычнік 2019)[15]
  • Анатоль Савянок (з кастрычніка 2019 года)[17]

Цікавыя факты

  • Вуліцы каля падшыпнікавага завода маюць неафіцыйную назву «мікрараён Шарыкі»[20][21][22].

Зноскі

  1. "Кантакты"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  2. "Кіраўніцтва"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  3. Мікалай Анціпаў, М.В. Горбікава (9 красавіка 2019). "Інфармацыя пра акцыянернае таварыства і яго дзейнасць на 1 студзеня 2019 года" (PDF)(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». Праверана 3 жніўня 2021.
  4. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за долар)". Нацыянальны банк Беларусі. 2019. Праверана 3 жніўня 2021.
  5. https://www.mpz.com.by/contacts/
  6. "Аб прадпрыемстве"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  7. "Станцыя для выпрабавання падшыпнікаў"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  8. "Падшыпнікі"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  9. "Тавары народнага спажывання"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  10. "Тавары вытворча-тэхнічнага прызначэння"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  11. "Пакоўкі"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 4 жніўня 2021.
  12. "Паслугі вытворча-тэхнічнага прызначэння"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  13. а б "Распаўсюднікі ў далёкім замежжы"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  14. "Распаўсюднікі ў СНД"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  15. а б в г д е "Гісторыя"(руск.). ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод». 2021. Праверана 3 жніўня 2021.
  16. БелЭн 2000.
  17. а б "На МПЗ завяршылі дзесяцігадовую праграму тэхпераўзбраення". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 28 снежня 2020. Праверана 3 жніўня 2021.
  18. Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну. Новы Час (12 мая 2023).
  19. 1948 – 2023: МПЗ встречает юбилей - 75 лет (руск.)
  20. Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. // Інтэрфакс
  21. Районы, кварталы: Партизанский проспект от площади Ванеева до «Автозаводской» // Onliner.by
  22. Январский Минск. Часть 2 // Жывы журнал

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Imamat 26Kemah Suci, Biblical illustrations, Sweet Media, 1984KitabKitab ImamatKategoriTauratBagian Alkitab KristenPerjanjian LamaUrutan dalamKitab Kristen3← pasal 25 pasal 27 → Imamat 26 (disingkat Im 26) adalah bagian dari Kitab Imamat yaitu kitab ke-3 dalam Alkitab Ibrani dan Perjanjian Lama di Alkitab Kristen. Termasuk dalam kumpulan kitab Taurat yang disusun oleh Musa.[1][2] Teks Naskah sumber utama: Masoretik, Taurat Samaria, Septuaginta dan Naskah Laut Mati....

 

الاستفتاء الدستوري السوري 2012 النتائج الأصوات % نعم 7٬490٬319 90٫86% لا 753٬208 9٫14% الأصوات الصحيحة 8٬243٬527 98٫41% الأوراق البيضاء والأصوات المرفوضة 132٬920 1.59% إجمالي الأصوات 8٬376٬447 100.00% المصوتين المسجلين/نسبة المشاركة 14٬589٬954 57.41% جزء من سلسلة مقالات سياسة سورياسوريا الدستور الدستور حقوق...

 

Florida state law; Don't Say Gay bill Don't Say Gay redirects here. For other laws in the United States described as Don't Say Gay laws, see Anti-LGBT curriculum laws in the United States. Parental Rights in EducationFlorida Legislature Long title An act relating to parental rights in education CitationHouse Bill 1557Enacted byFlorida House of RepresentativesEnacted byFlorida SenateSigned byRon DeSantisSignedMarch 28, 2022 (2022-03-28)CommencedJuly 1, 2...

Grand Théâtre de Québec Données clés Type Complexe artistique et culturel Lieu Québec Coordonnées 46° 48′ 23″ nord, 71° 13′ 18″ ouest Architecte Victor Prus Inauguration 16 janvier 1971 Capacité 2 600 Site web www.grandtheatre.qc.ca RésidenceConservatoire de musique de QuébecOrchestre symphonique de QuébecOpéra de QuébecThéâtre du Trident modifier Le Grand Théâtre de Québec est un complexe artistique et culturel national situé dans l...

 

Міністерство оборони України (Міноборони) Емблема Міністерства оборони та Прапор Міністерства оборони Будівля Міністерства оборони у КиєвіЗагальна інформаціяКраїна  УкраїнаДата створення 24 серпня 1991Попередні відомства Міністерство оборони СРСР Народний комісарі...

 

島嶼地區(英語:Insular area)特指那些不屬于美國五十州以及聯邦特區的美國属地[1]。 定義 在美國國務院使用的術語“島嶼地區”不僅指這些在美國主權之下的領土,還可以指代某些與美國已經簽署一項自由聯合協約獨立的國家。這些國家參加許多其他國內的程序,他們在法律上有別於美國和其居民。因而這些國家的居民不是美國公民或國民。 法定權利與義務 這些�...

Ada usul agar artikel ini digabungkan ke Allah (Islam). (Diskusikan) Bagian dari seri IslamAllah, Tuhan dalam IslamLafal jalalah Allahdalam kaligrafi Arab Daftar Allah Akidah Asmaulhusna Kedudukan Allah (Arasy) Sifat wajib dan mustahil Tauhid Tanzih Tasybih Ta'til  Portal Islam • Kategorilbs Bagian dari seriIslam Rukun Iman Keesaan Allah Malaikat Kitab-kitab Allah Nabi dan Rasul Allah Hari Kiamat Qada dan Qadar Rukun Islam Syahadat Salat Zakat Puasa Haji Sumber hukum Islam al-Q...

 

Kurdish rebellion following the abolition of the Caliphate This article may require cleanup to meet Wikipedia's quality standards. The specific problem is: Text contains incorrect grammar that could be translated text. Please help improve this article if you can. (October 2022) (Learn how and when to remove this message) Sheikh Said rebellionPart of Kurdish rebellions in TurkeyTurkish soldiers encircling Palu, Çapakçur (present-day: Bingöl), Genc (present-day: Kaleköy, Solhan), Piran, Han...

 

Disambiguazione – Se stai cercando l'organizzazione calcistica italiana, vedi Lega Nord (calcio). Disambiguazione – Se stai cercando il partito politico fondato da Matteo Salvini, vedi Lega per Salvini Premier. Lega Nord PresidenteUmberto Bossi[1][2] SegretarioIgor Iezzi (commissario)[3] Stato Italia Sedevia Carlo Bellerio, 4120161 Milano AbbreviazioneLN Fondazione4 dicembre 1989 (coalizione)8 gennaio 1991 (partito) IdeologiaPopulism...

Device for launching torpedoes This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Torpedo tube – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2016) (Learn how and when to remove this message) A torpedo tube is a cylindrical device for launching torpedoes.[1] Torpedo tubes of the French SNLE Redo...

 

Men's prison in Liverpool, England HMP LiverpoolLocationWalton, LiverpoolSecurity classCategory B LocalCapacity1370Population810 (as of August 2021)Opened1855; 169 years ago (1855)GovernorRob Luxford [1]WebsiteLiverpool at justice.gov.uk HM Prison Liverpool (formerly Walton Gaol) is a category B local men's prison in Walton, Liverpool, England. It is operated by His Majesty's Prison Service. History Liverpool Prison (originally known as Walton Gaol) was construct...

 

French institute of technology University of Technology of CompiègneUniversité de Technologie de CompiègneMottoMeaning to InnovationTypePublic university, Grande Ecole[1][2]Established1972 (1972)Endowment€82.4 millions (2016)[2]PresidentChristophe Guy (2021)[3]Academic staff450 (2016)Administrative staff400 (2016)Students4,400 (2016)Doctoral students340 (2016)LocationCompiègne, France49°24′01″N 2°47′59″E / 49.4002°N 2.7996�...

Facilities and systems serving society See also: Hard infrastructure and Soft infrastructure For the mathematical concept, see Infrastructure (number theory). San Francisco Ferry Building, The Embarcadero, and the Bay Bridge at night, all examples of infrastructure InfrastructureGrand Coulee Dam Assets and facilities Airports Bridges Broadband Canals Coastal management Critical infrastructure Dams Electricity Energy Hazardous waste Hospitals Irrigation schemes Levees Lighthouses Parks Pipelin...

 

مسجد أدهم باي إحداثيات 41°19′40″N 19°49′10″E / 41.327806°N 19.819361°E / 41.327806; 19.819361 [1]  معلومات عامة القرية أو المدينة تيرانا الدولة  ألبانيا سنة التأسيس 1789  تاريخ بدء البناء 1823 تاريخ الافتتاح الرسمي 1823  المواصفات الطول ... م العرض ... م الارتفاع ... م عدد المصلين ......

 

Opstand van 13 Vendémiaire Onderdeel van de Franse Revolutieen de Eerste Coalitieoorlog Datum 5 oktober 1795 (13 Vendémiaire IV)[1] Locatie Parijs Resultaat Beslissende republikeinse overwinning Strijdende partijen Franse Republiek Franse royalisten Leiders en commandanten Paul Barras Napoleon Bonaparte Louis Michel Auguste Thévenet Troepensterkte 5000 man40 kanonnen 25.000 Verliezen 100 doden en gewonden 300 doden2 geëxecuteerd 400 burgers De Opstand van 13 Vendémiaire was een ...

Putri Pariwisata PapuaLogo Putri Pariwisata IndonesiaPembuatJohnnie SugiartoNegara asal Papua, IndonesiaRilis asliRilis2008 –Sekarang Putri Pariwisata Papua merupakan kontes kecantikan berskala regional yang bertujuan memilih delegasi provinsi Papua pada Putri Pariwisata Indonesia. Terhitung sejak keikutsertaan edisi 2008, Papua belum pernah memenangkan Putri Pariwisata Indonesia. Prestasi tertinggi Putri Pariwisata Papua yakni 10 Besar, yang diraih oleh Kezia Elvina Wabiser (201...

 

District in Tboung Khmum, CambodiaDambae តំបែរDistrictDambae Districtស្រុកតំបែរDambaeLocation in CambodiaCoordinates: 11°54′40″N 105°51′15″E / 11.91111°N 105.85417°E / 11.91111; 105.85417Country CambodiaProvinceTboung KhmumPopulation (1998)[1] • Total51,650Time zoneUTC+7 (ICT)Geocode2504 This article contains Khmer text. Without proper rendering support, you may see question marks, boxes, or other ...

 

Disambiguazione – Se stai cercando il teatro scomparso a San Pietroburgo, vedi Teatro Bol'šoj Kamennyj. Questa voce o sezione sull'argomento teatri della Russia non cita le fonti necessarie o quelle presenti sono insufficienti. Puoi migliorare questa voce aggiungendo citazioni da fonti attendibili secondo le linee guida sull'uso delle fonti. Teatro Bol'šojБольшой театрFacciataUbicazioneStato Russia LocalitàMosca Dati tecniciCapienza1.800 posti RealizzazioneCostruzi...

Disambiguazione – Se stai cercando altri significati, vedi Flora (disambigua). Flora La flora di un territorio o di un paesaggio consiste in una lista di specie vegetali, frutto del censimento, della descrizione e della classificazione quanto più possibile completa delle specie vegetali presenti sul territorio stesso. Indice 1 Caratteristiche 2 Bibliografia 3 Voci correlate 4 Altri progetti 5 Collegamenti esterni Caratteristiche Lo studio della flora è un settore della botanica, denomina...

 

Royal Park in London, England For other uses, see Richmond Park (disambiguation). Richmond ParkSite of Special Scientific InterestIsabella Plantation, Richmond ParkLocationGreater London, England, United KingdomGrid referenceTQ2073InterestBiological, historicalArea2360 acres (955 hectares)[1]Notification1992Location mapMagic Map Richmond Park, in the London Borough of Richmond upon Thames, is the largest of London's Royal Parks and is of national and international importance for wildl...