У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Драненка.
Мікалай Аляксеевіч Драненка (нар. 3 жніўня 1946, в. Маргойцы, Сенненскі раён) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1989).
Біяграфія
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1969). Вучыўся ў I. Сталярова, Я. Красоўскага. Працуе пераважна ў акварэлі, у жанры лірычнага пейзажу. Асноўныя творы: акварэльныя цыклы «Лукомская ДРЭС», «Помнікі дойлідства Віцебшчыны», «Гарадскія рытмы», «Здраўнёва», «Азёрны край», «Маё Прыдзвінне», «Беліцкі маёнтак», «Белае возера», «Над Дзвіной», «Там, дзе Лучоса ўпадае ў Дзвіну», а таксама лісты «Квітнеюць сады», «Блакітная вада», «Бярозавы сок», «Касцёл у Камаях», «Партрэт Г. Ляцкалава».
Творы М. Драненкі знаходзяцца ў фондах БСМ, Віцебскім краязнаўчым музеі, галерэі «Маладое мастацтва» (г. Шчэцін, Польшча).
Зноскі
Літаратура
- Цыбульскі, М. Л. Драненка Мікалай Аляксеевіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1998. — Т. 6. — С. 199.
- Драненка Мікалай Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 176. — На беларус. і англ. мовах.