Замак абкружалі шырокія (60—100 м) і глыбокія (больш за 25 м) яры і кальцавы вал, вышынёй з усходняга і паўднёвага бакоў 6—7 м, шырынёй ў аснове 15—18 м. На вяршыні стаялі зрубныя абарончыя канструкцыі — гародні, шмат’ярусная вежа і ўязная брама. Перыметр замкавых умацаванняў перавышаў 800 м. Высокі мост на палях злучаў замак з горадам[1].
На самым высокім узгорку замка, дзе раней праходзіла вуліца, ўзвышалася драўляная васьмівугольная вежа-данжон дыяметрам 14—15 м, пабудаваная ў XIV—XV ст. У ніжнім ярусе вежы размяшчаўся храм[1]. Данжон у Мсціславе з'яўляецца ўнікальны і пакуль адзіным ва ўсёй Усходняй Еўропы драўляным абарончым збудаваннем вежавага тыпу. Пад вежай-данжонам, пабудаванай з яловых бярвёнаў, ускрыта дубовая абарончая пабудова сярэдзіны XIII ст., якая складалася з трохсценных зрубаў[2].
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 y ліпені 1654 маскоўскія войскі акружылі Мсціслаў і замак. У выніку 4 штурмаў 22 ліпеня замак быў узяты і спалены, a большасць абаронцаў забіта. Стратэгічная важнасць Мсціслаўскага замка спрыяла хуткаму яго аднаўленню. У 1660 паводле загаду цара Мсціслаўскі замак зноў спалены, a 46 яго абаронцаў сасланы ў Яраслаўль. У 1676сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аднавіць замак. У час Паўночнай вайны 1700—21 Мсціслаўскі замак узарваны ў жніўні 1708 адступаючым войскам Пятра I. Адноўлены, існаваў да 1772 (год далучэння Мсціслава да Расійскай імперыі)[1].
Мсцісла́ўскі за́мак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 501. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.