«Ме́дны змей» (руск.: Медный змий) — гіганцкая па памерах карціна рускага мастака італьянскага паходжання Фёдара (Фідэліа) Бруні (1799—1875), скончаная ў 1841 годзе. Яна з'яўляецца часткай збору Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу (інв. Ж-5070). Памер карціны — 565 × 852 см[2][3].
У якасці сюжэту для карціны Бруні выкарыстоўваў гісторыю, апісаную ў Старым Запавеце[4] — пра тое, як пасля шматлікіх гадоў падарожжаў па камяністай пустыні іўдзейскі народ, які з Егіпта быў выведзены прарокам Майсеем, стаў страчваць веру і наракаць, за што атрымаў Божае пакаранне — дождж з атрутных змей, для выратавання ад смяротных укусаў якіх быў пастаўлены медны змей[6].
Бруні працаваў над гэтым палатном каля пятнаццаці гадоў: ён паведаміў Таварыству заахвочвання мастакоў пра пачатак працы над вялікай карцінай у лютым 1827 года, а скончыў яе ў 1841 годзе[2]. У 1833—1836 гадах ён працаваў у Італіі, затым быў адкліканы ў Пецярбург для выкладання ў Акадэміі мастацтваў, а ў 1838 годзе зноў вярнуўся ў Рым, дзе і завяршыў працу над карцінай.
Спачатку палатно з поспехам экспанавалася ў Рыме, улетку 1841 года яно было адпраўлена ў Расію, было выстаўлена ў Зімовым палацы, а праз некаторы час перанесена ў Акадэмію мастацтваў. З самага пачатку «Меднага змея» часта параўноўвалі з буйнафарматнай карцінай Карла Брулова «Апошні дзень Пампеі», якая з'явілася на сем гадоў раней — пасля абедзве карціны былі вывешаны побач адна з адной і ў Эрмітажы, і ў Рускім музеі; іх называлі «калосамі рускага жывапісу».
Плошча паверхні палатна складае каля 48 м², а вага — каля 70 кг[11]. Яна лічыцца самай вялікай па памеры карцінай у рускай гістарычнага жывапісу[2], самай буйной карцінай у зборы Дзяржаўнага Рускага музея[12], а таксама самай вялікай паводле памераў сярод станковых карцін першай паловы XIX стагоддзя[13].
Крыніцы
- ↑ а б в Бруні Ф. А. Медны змей. 1841 (нявызн.) (HTML). Рускі музей — віртуальны філіял — www.virtualrm.spb.ru. Праверана 26.06.2015.
- ↑ Бруні Фёдар Антонавіч — Медны змей, 1841 (нявызн.) (HTML). www.art-catalog.ru. Праверана 26.06.2015.
- ↑ Стары Запавет, Кніга Лічбы: Ліч. 21:4-9
- ↑ С. С. Степанова. Чудо веры и гибельность неверия: «Медный змий» Фёдора Бруни (нявызн.) (HTML)(недаступная спасылка). «Наука и религия», 2010, № 11, www.n-i-r.su. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27.06.2015.
- ↑ Анна Матвеева. Размер получил значение (нявызн.) (HTML). Известия — izvestia.ru (3 ноября 2004). Праверана 27.06.2015.
- ↑ Д. Д. Воронцов, А. П. Маслов. Русское искусство в вопросах и ответах. — Симпозиум, 1997. — 269 с.
- ↑ В. А. Гусев, Е. Н. Петрова. Русский музей: альбом, путеводитель. — П-2, 2001. — 135 с. — ISBN 9785938930407.
Литература
- Государственный Русский музей — Живопись, XVIII — начало XX века (каталог). — Ленинград: Аврора и Искусство, 1980. — 448 с.
- Верещагина, А. Г. Федор Антонович Бруни. — Ленинград: Художник РСФСР, 1985. — 253 с.
- Степанова, С. С. Русская живопись эпохи Карла Брюллова и Александра Иванова: Личность и художественный процесс. — Санкт-Петербург: Искусство-СПб, 2011. — 288 с. — ISBN 978-5-210-01638-6.
- Бенуа, А. Н. История русской живописи в XIX веке. — Москва: Республика, 1995. — 448 с. — ISBN 5-250-02524-2.
- Бенуа, А. Н. Русская школа живописи / Нина Дубовицкая. — Москва: Арт-Родник, 1997. — 334 с. — ISBN 9785888960196.
- Яковлева, Н. А. Русская историческая живопись. — Москва: Белый город, 2005. — 656 с. — (Энциклопедия мирового искусства). — ISBN 5-7793-0898-5.
- Петинова, Е. Ф. Русские художники XVIII — начала XX века. — Санкт-Петербург: Аврора, 2001. — 345 с. — ISBN 9785730007147.
- Боткин, В. П. Литературная критика, публицистика, письма. — Москва: Советская Россия, 1984. — 317 с. — (Библиотека русской критики).
- Государственная Третьяковская галерея — каталог собрания / Я. В. Брук, Л. И. Иовлева. — Москва: СканРус, 2005. — Т. 3: Живопись первой половины XIX века. — 484 с. — ISBN 5-93221-081-8.
Спасылкі