У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Машчоны.
Вёска
Машчоны
Машчоны на карце Беларусі ±
|
|
Машчо́ны[3] (трансліт.: Maščony, руск.: Мощёны) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходцаўскага сельсавета.
Размешчана за 10 км ад раённага цэнтра Сянно. Сярэдняя вышыня — 148 м.
Першыя згадкі пра вёску датуюцца XVI стагоддзем, у пачатку XX стагоддзя была цэнтрам Машчонскага праваслаўнага прыходу[4]. У 1924—1968 гадах цэнтр Машчонскага сельсавета[5].
У вёсцы дзейнічае Машчонская дзяржаўная сярэдняя школа з бібліятэкай[6] і філіял аддзялення біятлона Сенненскай дзіцяча-маладзёжнай школы алімпійскага рэзерву[7].
Памятныя мясціны
Млын
Пад канец ХVIII стагоддзя Машчоны належалі пану Сандрагайлу, стацкаму саветніку, які і задумаў паставіць у вёсцы млын. Будаўніцтва ажыццяўлялася пад кіраваннем буйнога спецыяліста архітэктара Шрэдэра з дапамогай мясцовых сялян. Кацёл быў прывезены з Германіі. Малоць муку млын пачатку ў канцы XIX стагоддзя і дзейнічаў, паводле ўспамінаў сялян, да 1940-х гадоў. Збожжа сюды дастаўлялі за 10 км, часам — з Сянно. Пры млыне былі піларама і сукнавальная машына[8].
На прылеглым пагорку стаяла панская сядзіба, акружаная ліпавым паркам з арабінамі з бакоў. Некалькі гектараў займаў сад. Гаспадар меў адрыны, кароўнікі, стайні, кузню. Пасля смерці пана Сандрыйгайлы, яго сын беспаспяхова прасіў у савецкіх улад пакінуць маёмасць за ім. Пазней ён узычыў правы на карыстанне зямлёй ураду і з'ехаў у Віцебск[8].
Большасць панскіх пабудоў да нашых дзён не захавалася, акрамя рэшткаў гаспадарчага млына.
Брацкая магіла
У баку ад сярэдняй школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Тут у ліпені 1944 года загінулі ўсе байцы 919-га сапёрнага палка 251-й стралковай дывізіі. Побач з помнікам героям знаходзіцца былы склеп пана Сандрыгайла[9].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|