«Масква» — шырокафарматны кінатэатр, першы двухзалавы кінатэатр у Ерэване (Арменія). Знаходзіцца на вуліцы Абавяна, 18. Адкрыты 12 снежня 1936 года.
Гісторыя і апісанне
Кінатэатр «Масква» пабудаваны па праекце архітэктараў Т. Ерканяна і Г. Качара на месцы разбуранай[1] царквы Св. Паўла і Пятра. На будаўнічых суботніках тут працавалі працаўнікі Арменкіно: рэжысёр Ама Бек-Назараў, аператар Ю. Фельдман і іншыя[2]. У дзень адкрыцця быў паказаны першы армянскі гукавы фільм «Пепо»[3]. Фасад будынка ўпрыгожаны барэльефамі[4]. на тэмы вядомых савецкіх фільмаў: «Чапаеў», «Пепо», «Давід-Бек», «Саят-Нава», і пластычных мастацтваў: «Танец» і «Сцэна». Неаднаразова перабудоўваўся.
Кінатэатр мае 4 залы: вялікая «Чырвоная зала» (491 месца), малая — «Сіняя зала» (352 месцы), VIP (35 месцаў) і адкрытая летняя зала (не працуе).
У 1978 годзе ў кінатэатры «Масква» прайшоў 11-ы Усесаюзны кінафестываль. З 2004 года праводзіцца міжнародны кінафестываль «Залаты абрыкос».
Ля ўваходу ў кінатэатр знаходзяцца «Алеі зорак» з імёнамі чатырох выбітных асоб, што ўвайшлі ў сусветны кінакаталог: Ама Бекназарава, Рубена Мамуляна, Сяргея Параджанава і Анры Вернёя[5]. Перад кінатэатрам знаходзіцца плошча Шарля Азнавура (раней — плошча кінатэатра «Масква»), дзе размешчаны гасцініца «Голдэн Туліп», Рускі тэатр імя Станіслаўскага, Дом мастакоў Арменіі, а таксама фантан «Знакі задыяка».
Зноскі
Спасылкі