Рубен Мамулян (8 кастрычніка 1897, Тыфліс — 4 снежня 1987, Лос-Анджэлес) — амерыканскі рэжысёр тэатра і кіно.
Біяграфія
Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, тры месяцы наведваў курсы Вахтангава пры Другой студыі МХТ. Эміграваў у Англію, у 1923 годзе — у ЗША, дзе знайшоў працу ў Істменаўскай школе музыкі.
У Галівудзе працаваў з канца 1920-х гадоў. У яго фільмах гралі Марлен Дзітрых, Грэта Гарба, Марыс Шэвалье. У 1935 годзе ён зняў першы ў свеце поўнаметражны каляровы фільм — «Бэкі Шарп».
З канца 1930-х гадоў Мамулян перваважна працаваў у тэатры. Ён прыступіў да здымак двух фільмаў, «Лора» (1944) і «Клеапатра» (1963), але з-за канфліктаў на здымачнай пляцоўцы не змог скончыць ні той, ні другі.
У канцы 1950-х гадоў Мамулян фактычна выйшаў на пенсію. Удзельнічаў у жыцці армянскай дыяспары ЗША, у 1971 годзе наведаў Савецкую Арменію. Уведзены ў Залу славы амерыканскага тэатра ў 1981 годзе.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|