Масавыя забойствы ў Цэтынэ |
Месца нападу |
Цэтынэ
|
Дата |
1 студзеня 2025
|
Спосаб нападу |
масавы расстрэл |
Загінулыя |
13 (у тым ліку нападнік) |
Колькасць тэрарыстаў |
1 |
1 студзеня 2025 года ў другой палове дня ў чарнагорскім горадзе Цэтынэ адбылося масавае забойства, у выніку якога загінула 14 чалавек (разам з нападнікам)[1].
Пасля бойкі ў кафэ (па іншых даных, у бары ці рэстаране) мужчына, ідэнтыфікаваны як Ацо Марцінавіч, вярнуўся туды са зброяй і пачаў стральбу, забіўшы, па меншай меры, сем чалавек. Затым ён забіў двух дзяцей і жанчыну на вуліцы, перш чым пакінуў пісталет і ўцёк з месца здарэння[2][3][4]. Падчас спробы затрымання паліцыяй Ацо стрэліў у сябе і памёр па дарозе ў бальніцу[5][6].
3 студзеня прэм’ер-міністр краіны Мілойка Спаіч правёў пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі. На пасяджэнні абмяркоўваліся новыя правілы валодання зброяй. Згодна з новымі правіламі, да 1 студзеня 2026 года ўсе ўладальнікі зброі павінны прайсці дадатковае псіхалагічнае абследаванне. У адваротным выпадку іх ліцэнзіі будуць ануляваныя. Грамадзяне, якія незаконна захоўваюць зброю, абавязаны здаць яе на працягу двух месяцаў. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаны значныя штрафы[7]
У той жа дзень у сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы адбыўся мітынг ля будынка ўрада. Удзельнікі акцыі пратэсту выказалі незадаволенасць палітыкай уладаў у сферы кантролю за абаротам зброі, абвінаваціўшы іх у неэфектыўнасці[7].
Урад абвясціў трохдзённую жалобу[1].
Гл. таксама
Крыніцы