У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Янсанс.
Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943 — 30 лістапада 2019, Санкт-Пецярбург) — латвійскі савецкі і расійскі[11] дырыжор, педагог, народны артыст РСФСР (1986). Сын дырыжора Арвідса Янсанса.
Біяграфія
Яго матуля, спявачка Іраіда Янсонэ, яўрэйка з паходжання, нарадзіла яго ў Рызе. Усе сваякі Марыса па матчынай лініі загінулі падчас Халакоста.
У 1956 годзе Марыс паступіў у Ленінградскую кансерваторыю, дзе навучаўся ігры на фартэпіяна і дырыжыравання. У 1969 годзе працягваў навучанне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Герберта фон Караяна. У 1973 Марыс Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградскага філарманічнага аркестра (сёння Санкт-Пецярбургскі філарманічны аркестр). З 1979 да 2000 года быў галоўным дырыжoрам Філарманічнага аркестра ў Осла, Нарвегія.
У красавіку 1996 года ў Осла Марыс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўлення оперы Багема Джакама Пучыні. Акрамя нарвежскага аркестра ў розны час кіраваў таксама Лонданскім сімфанічным аркестрам, Пітсбургскім сімфанічным аркестрам і Сімфанічным аркестрам Баварскага радыё.
З 1 верасня 2004 года Марыс Янсанс з’яўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Кансертгебау ў Амстэрдаме, яго папярэднікам быў Рыкарда Шаі.
У 2006 годзе дырыжыраваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сезоне 2005—2006 гадоў дырыжыраваў цыклам канцэртаў, прысвечаных стагоддзю Шастаковіча.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|