У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Маркем.
Востраў Маркем (англ.: Markham Island) — невялікі самотны востраў, які ляжыць ў моры Роса ў паўночнай частцы заліва Тэра Нова каля мыса Оскар ля берагоў Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе.
Востраў мае стромкія высокія берагі, яго дыяметр складае каля 1-й мілі[1]. Ўяўляе сабой агаленне вулканічнай прыроды над недаследаванай адмоўнай магнітнай анамаліяй (англ.) (бел.. Будынкі адсутнічаюць, за выключэннем геадэзічных знакаў, пабудаваных у рамках даследчай праграмы Італіі (англ.) (бел.. Раён вострава з’яўляецца важным месцам размнажэння і пражывання цюленяў Уэдэла (англ.) (бел.. Уваходзіць у склад 173-й асабліва ахоўнай зоны Антарктыкі (руск.) (бел. — яе пратакол рэгулюе і накладвае абмежаванні на дзейнасць і знаходжанне людзей на востраве[2].
Востраў быў адкрыты ў лютым 1900 года Брытанскай антарктычнай экспедыцыяй (1898—1900), якая праходзіла пад камандаваннем Карстэна Борхгрэвінка[3]. Борхгрэвінк назваў востраў у гонар Клементса Маркема, жадаючы тым самым зняць напружанасць, якая ўзнікла раней у яго адносінах з апошнім, аднак гэты жэст прымірэння быў адпрэчаны[4].
Зноскі
Літаратура
- Alberts F. G. (ed.). Markham Island // Geographic Names of the Antarctic. — National Science Foundation, 1995. — 462 с.
- Stewart J. Markham Island // Antarctica: An Encyclopedia. — McFarland, 2011. — 999 с.