У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Розін.
Марк Саламонавіч Розін (29 верасня (12 кастрычніка) 1898, Віцебск — 3 верасня 1981) — савецкі вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі. Доктар геаграфічных навук (1963). Ганаровы член Геаграфічнага таварыства СССР (1975).
Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. У 1921—1922 гг. у Чырвонай Арміі. У 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта. З 1924 г. М. С. Розін ў Наркамаце знешняга гандлю СССР, з 1938 ва Усесаюзным геалагічным фондзе Міністэрства геалогіі СССР.
З 1953 года працаваў у рэдакцыі «Савецкай энцыклапедыі», у 1960—1974 гг. загадчык рэдакцыі геаграфіі.
М. С. Розіну належаць навуковыя працы па мінеральных рэсурсах і геаграфіі замежных краін, эканамічнай геаграфіі краін Афрыкі.
Выбраныя працы
- География полезных ископаемых капиталистических и развивающихся стран. — М., 1966
- География мирового хозяйства. — Москва, 1971 (в соавторстве)
- Минеральные богатства Африки. — М., 1972
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 16 мая 2023.
Літаратура