Марк Міхайлавіч Моін |
---|
Марк Моін з жонкай і сынам. 1938 |
Дата нараджэння |
10 мая 1903(1903-05-10) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
13 лютага 1969(1969-02-13) (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Жонка |
Юдзіф Самойлаўна Арончык |
Адукацыя |
|
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Моін.
Марк Міхайлавіч Мо́ін (10 мая 1903, в. Рыебіні, Латвія — 13 лютага 1969) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).
Біяграфія
Скончыў у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1926—1949 гадах працаваў у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, у 1943 годзе ўзначальваў тэатральную франтавую брыгаду, у 1949—1956 гадах у Беларускай дзяржаўнай эстрадзе, з 1956 года рэжысёр Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання[1].
Творчасць
Артыст героіка-рамантычнага плана. Лепшыя ролі: Фрацдоса («Авечая крыніца[en]» Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна[ru]» Мальера), Фабрыцыо («Карчмарка[ru]» К. Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А. Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П. Маркіша[ru]). Сярод тэлепастановак: «Суд» У. Галубка, «У пошуках радасці» В. Розава і «Наталя» паводле Я. Скрыгана (1958)[1].
Сям’я
У шлюбе з беларускай актрысай Юдзіф Арончык меў сына Віктара.
Зноскі
Літаратура