Марк Іосіфавіч Петракавец (10 красавіка 1937, Гомель — 18 лістапада 2006) — беларускі вучоны ў галіне трыбалогіі. Доктар тэхнічных навук.
Біяграфія
Нарадзіўся у Гомелі. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1959)[1]. Працаваў настаўнікам на Брэстчыне. З 1963 года ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАНБ — лабарант, старшы механік, малодшы, старшы, вядучы і галоўны навуковы супрацоўнік. У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Асноўны напрамак яго навуковых даследаванняў — механіка дыскрэтнага фрыкцыйнага кантакту і яе прыкладанне да разліку вузлоў трэння. Аўтар звыш 80 навуковых прац і публікацый, у т.л. 7 манаграфій (3 выдадзены за мяжой). Мае 4 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы.
Член рэдакцыйнага савета міжнароднага часопіса «Трение и износ», Беларускага трыбалагічнага таварыства, спецыялізаванага савета Інстытута механікі металапaлімерных сіcтэм Нацыянальнай АН Беларусі па абароне доктарскіх дысертацый.
Бібліяграфія
- Трение полимеров. — М., 1972 (в соавторстве).
- Трение и износ материалов на основе полимеров. — Мн., 1976 (совместно с В. А. Белым, В. Г. Савкиным, А. И. Свириденком).
- Механика дискретного фрикционного контакта. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990 (совм. с Свириденком А. И., Чижиком С. А.).
- Tribology of polymers: adhesion, friction, wear, and mass-transfer. Tribology International. (совм. с Мышкиным Н. К.. Ковалевым А. В.).
Зноскі
Літаратура