У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Александровіч.
Маргарыта Віктараўна Александровіч |
Дата нараджэння |
25 лістапада 1978(1978-11-25) (46 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
спявачка |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Маргарыта Віктараўна Александровіч (нар. 25 лістапада 1978, Мінск, Беларусь) — салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Народная артыстка Беларусі (2022).
Жыццё і творчасць
Скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «спеў», потым працягнула навучанне ў магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і атрымала акадэмічную ступень магістра мастацтваў.
У трупе Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра з 1999 года, працуе вядучым майстрам сцэны. Творчую дзейнасць у тэатры сумяшчае з педагагічнай працай на кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Рэпертуар
- Разалінда («Навагодняе кабарэ»)
- Лена Паўлава («Нябесны ціхаход» М. Самойлава)
- Зоя Манроз («Рускі фантом» І. Левіна)
- Дон Жуан («Дон Жуан у Севіллі» М. Самойлава)
- Адэта Дарымонд («Баядэра» І. Кальмана)
- Фартуна («Арфей і Эўрыдыка» А. Журбіна)
- Сільва, Стасі («Каралёва чардаша» І. Кальмана)
- Леанора («Даратэя» Ц. Хрэннікава)
- Ніна Бірузова («Севастопальскі вальс» К. Лістова)
- Тэадора Вердзье («Прынцэса цырка» І. Кальмана)
- Аніна («Ноч у Венецыі» І. Штрауса)
- Ліза («Марыца» І. Кальмана)
- Адэль («Кажан» І. Штрауса)
- Валянціна, Гана Главары («Вясёлая ўдава» Ф. Легара)
- Дзяўчына-паштальён («Шлягеры неапалітанскага квартала»)
- Марыца («Марыца» І. Кальмана)
- Гаспадыня («Звычайнае дзіва» Г. Гладкова)
- Імператрыца Кацярына Вялікая («Блакітная камея» К. Брэйтбурга)
- Кукуева Мар’яна Юр’еўна («Жаніхі» І. Дунаеўскага)
- Гюльчохра («Вясельны кірмаш (Аршынаў малы алан)» У. Гаджыбекава)
- Людміла («Вяселле ў стылі рэтра» А. Журбіна)
- Марына Леанідаўна Паніна («Сапраўдная гісторыя паручніка Ржэўскага» У. Баскіна)
- Герцагіня Мальбара («Шклянка вады» У. Кандрусевіча)
- Тэадора Палінская («Містар Ікс» І. Кальмана)
- Анжэль Дзідзье («Таемны шлюб (Граф Люксембург)» Ф. Легара)
- Сільва («Сільва» І. Кальмана)
- Кэці Гарысан («Мая жонка — ілгунка» В. Ілліна, У. Лукашова)
- Наста («Бабін бунт» Е. Пцічкіна)
- Разалінда («Кажан» І. Штрауса)
- Соф’я («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава)
- Васіліса («Соф’я Гальшанская» У. Кандрусевіча)
- Цэйтл («Шалёным алейхем! Свет вам, людзі!» А. Хадоска)
- Мадлен Чыба ("Баль у «Савоі» П. Абрахама)
- Мэры Попінс («Мэры Попінс» М. Дунаеўскага)
- Каралёва Ірландыі («Трыстан і Ізольда» А. Сімана)
- Гана Верхаводы («Вясёлая ўдава» Ф. Легара)
- Мадлена Фарэст’е («О, любы сябар!» В. Лебедзева)
- Эльза Вірт; Эдзіт Флавон («Кароль вальса», І. Штрауса)
- Джульета («Рамэа vs. Джульета. Праз XX гадоў» А. Укупніка)
- Каралева Ганна («Тры мушкецёры» М. Дунаеўскага)
- Ганна Пэйпер; Мадмуазэль Одры («Народзіны зорак»)
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі