«Маракана́» (парт.: Estádio do Maracanã), афіцыйная назва стадыёна «Ма́рыу Фі́лью» (парт.: Estádio Jornalista Mário Filho) — у мінулым найбуйнейшы па велічыні футбольныстадыён у свеце, на дадзены момант — першы па ўмяшчальнасці стадыён Паўднёвай Амерыкі. Размешчаны ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яго называюць сапраўдным цудам спартыўнай архітэктуры, а таксама храмам другой бразільскай рэлігіі — футбола. Хатняя арэна клубаў «Фламенгу» і «Флуміненсі», а таксама зборнай Бразіліі ўсіх узростаў. Таксама тут штогод праходзяць фінальныя матчы ў першынстве Лігі Карыёкі.
Чэмпіянат свету 1950
На чэмпіянаце свету 1950 стадыён прымаў 8 матчаў: 5 першага групавога этапу і 3 матчы фінальнай групы.