Сата з'яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з'яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.
На працягу 2014 года сур'ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнтГай Скот.
Зноскі
↑ абMichael Sata // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.