Мазавецкая медыцынская вучэльня ў Варшаве (польск.: Mazowiecka Uczelnia Medyczna w Warszawie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка
Вучэльня навучае студэнтаў на спецыяльнасцях практычнага профілю ў галіне медыцынскіх навук. Студэнты маюць прафесійную практыку, а таксама клінічныя заняткі ва ўстановах аховы здароўя Варшавы. У цяперашні час вучэльня спецыялізуецца на фізіятэрапіі і сястрынскай справе ў стацыянарнай і нестацыянарнай (завочнай) формах навучання. Вучэльня мае два кампусы ў Варшаве, абсталявыя сучаснымі канферэнц-заламі, лекцыйнымі аўдыторыямі, камп’ютарнымі класамі, лінгафоннымі кабінетамі, лабараторыямі ў галіне фізіятэрапіі, біямеханікі, анатоміі, фізіялогіі і інш.
Напрамкі навучання
- Фізіятэрапія
- Акушэрства
- Сястрынская справа
- Псіхалогія
- Оптамeтрыя
Спасылкі
|
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Недзяржаўныя | |
---|