М-111-90
|
|
Будаваўся
|
1976 — ц.ч.
|
ДБК
|
№1, №2
|
Краіны ўзвядзення
|
Беларусь
|
Гарады ўзвядзення
|
Мінск, Мінская вобласць
|
Агульныя канструктыўныя звесткі
|
Тыпы блок-секцый
|
12БС, 12БО, 16БО, БС-40, БС-41
|
Канструктыўны крок
|
3600 мм.
|
Вышыня памяшканняў
|
2800 мм.
|
Колькасць паверхаў
|
5, 9, 10, 12, 16, 19
|
Колькасць кватэр на паверсе
|
Ад 4 да 7
|
Інжынернае абсталяванне
|
Колькасць грузавых ліфтаў
|
1
|
Колькасць пасажырскіх ліфтаў
|
1 ці 2
|
Смеццеправод
|
Ёсць
|
Сістэма дымавыдалення
|
Сістэма супрацьдымнай вентыляцыі
|
Сістэма ацяплення
|
Цэнтральная вадзянога ацяплення
|
М-111-90 — тыпавая серыя панэльных дамоў. Спраектавана ў сярэдзіне 1970-х гадоў і выраблялася на ДБК-1, ДБК-2 горада Мінска з 1976 года[1]. Гэтая серыя — адна з найбуйнейшых у Мінску. Дамы гэтай серыі магчыма таксама ўбачыць у Жодзіна, Барысаве і іншых населеных пунктах Беларусі.
Серыя з'яўляецца мадыфікацыяй серыі 111-90, дамы якой магчыма знайсці ў Новасібірску, Казані, Вялікім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне.
З пачатку 1980-х гадоў гэтыя дамы пачалі будаваць практычна ва ўсіх новых мікрараёнах Мінска: напрыклад, у Паўднёвым Захадзе, Малінаўцы, Уруччы. Дамы дадзенай серыі будуюцца і сёння. З 1983 года з’явілася 16-павярховая мадыфікацыя, а з 1997 года — 19-павярховая[2]. У 1998 годзе з’явілася мадыфікацыя 12-павярховай версіі, званая БС40-БС41[3].
Канструкцыйныя асаблівасці
Дамы гэтай серыі маюць яскравую канструкцыйную асаблівасць — наяўнасць незадымляльных пераходаў паміж лесвічнай клеткай і ліфтавым холам. Экраны гэтых пераходаў маюць разнастайнае афармленне (12-павярховая мадыфікацыя). Аднак у пазнейшых 12-павярховых мадыфікацыях (БС40-БС41) ад іх адмовіліся.
|
М-111-90 |
М-111-90 |
БС40-БС41
|
Гады |
1976-1997 |
з 1983 |
з 1998
|
Колькасць паверхаў |
12 |
16-19 |
10
|
Кватэр на паверсе |
4 ці 6 |
7 |
4 ці 5
|
Вышыня паверху, м |
2,64 |
2,64 |
2,64
|
Таўшчыня вонкавых сцен, мм |
300 |
350 |
350
|
Таўшчыня перакрыццяў, мм |
160 |
160 |
160
|
Санвузел |
асобны |
асобны |
асобны
|
Жылыя будынкі серыі М-111-90 будуюцца ў двух варыянтах: гэта шматсекцыйныя 9-, 10-павярховыя і аднасекцыйнныя 16-19-павярховыя. У кропкавых аднасекцыйных жылых дамах шырока выкарыстоўваюцца кухні з эркерамі, развітыя па плошчы летнія памяшканні з павялічанай плошчай шклення і паніжаным глухім экранам агароджы. У 9-, 10-павярховых жылых дамах магчыма будаўніцтва кватэр у двух узроўнях. Таўшчыня вонкавых сценавых панэляў гэтай серыі — 300 мм, пры гэтым пласт уцяпляльніка — 160 мм. Канструкцыйны крок — 3,6 м, вышыня паверху — 2,8 м. Гарызантальны вонкавы стык грэбневы.[4]
На даўгавечнасць будынкаў серыі М-111-90 у значнай меры ўплывае недасканаласць канструкцыі стыкаў панэляў: недастатковая гібкасць сувязяў у стыках, негерметычнасць запаўнення масцікай і г.д. Гэта выклікае працечкі, карозію закладных дэталяў, прадзіманне памяшканняў, а гэта азначае незадавальняючы тэмпературна-вільготнасны рэжым. Стыкі знаходзяцца ў незадавальняючым стане і маюць патрэбу ў рамонце і заладжванні, гэта асноўная праблема будынкаў дадзенай серыі.
Зноскі