Літургікон, або Служэбнік (1692–1695), надрукаваны ў Супрасльскай друкарні і ўпрыгожаны гравіраванай выявай Караля Станіслава Радзівіла
Літургічныя кнігі , богаслужэбныя кнігі — выданні , якімі карыстаюцца хрысціянскія канфесіі ў час богаслужэння . Падзяляюцца на літургічныя кнігі для богаслужэння прыватнага (пры здзяйсненні таінстваў хрышчэння , шлюбу , адпяванняў ) і грамадскага ў храмах .
Праваслаўная царква
Супрасльскі ірмалой . Багдан Анісімавіч . 1598 —1601
Тытульны аркуш Актоіха, надрукаванага ў Куцеінскай друкарні . 1646
У праваслаўі да 1-й катэгорыі належыць Трэбнік , да 2-й Служэбнік , Часаслоў (Часоўнік) , Актоіх , Трыодзі (Посная і Кветная ), Мінеі (Месячная і Агульная ), Стыхірары , Ірмалогі і інш. Біблейскія кнігі Апостал , Евангелле , Псалтыр выкарыстоўваюцца і для грамадскага і прыватнага богаслужэння. Перакладзены з грэчаскай на царкоўна-славянскую мову . У XI — першай палове XVIII стагоддзя ў праваслаўнай царкве на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў Статут канстанцінопальскіх храмаў — Тыпікон , які прадугледжваў комплекс кніг, што бяруць пачатак ад кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі: Евангелле, Апостал, Псалтыр , Парамійнік , Эўхалагіён (Служэбнік і Трэбнік ), спеўныя зборнікі і інш. У XV ст. асноўным рэгулятарам літургічных кніг стаў Ерусалімскі Статут [ru] , паводле якога літургічныя кнігі чытаюцца ў час набажэнстваў і ў наш час.
Уніяцкая царква
Ва ўніяцкай царкве пасля Брэсцкай уніі 1546 года святары працягвалі карыстацца праваслаўнымі літургічнымі кнігамі, але ў Служэбнік на ўзор рымска-каталіцкіх імшалаў былі ўнесены пэўныя змены, якія закранулі парадак літургіі і таінстваў . 25 сакавіка 1994 года Св. Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў Ватыкана зацвердзіла беларускія пераклады тэкстаў літургіі, таінстваў, абрадаў пахавання памерлых, служб Часаслова , зробленыя ў пачатку 1990-х гг. у Лондане .
Рымска-каталіцкая царква
Шэрбарнскі імшал [en] (XV ст. ) — шэдэўр англійскага кнігапісання
У рымска-каталіцкай царкве галоўнай літургічнай кнігай з’яўляецца імшал (лац. : missale ), які адпавядае Служэбніку і змяшчае чын імшы (месы) каталіцкай літургіі. Поўны яго склад пачаў ужывацца з IX ст. У 1563 годзе на Трыдэнцкім саборы прыняты новы імшал. Цяпер карыстаюцца рэдакцыяй 1634 года Missale Romanum (Рымскі імшал) [ru] . Сярод іншых літургічных кніг: Breviarium (Брэвіярый) , Rituale Romanum [uk] (адпаведнік Трэбніка ), Antiphonarium (збор усіх спеваў) . Да Другога Ватыканскага сабору (1962 —1965 ) усе каталіцкія літургічныя кнігі выдаваліся на лацінскай мове . На беларускіх землях друкаванне імшалаў пачалося ў XVII ст. (у Вільні ).
Літаратура
Спасылкі