Лівійская нацыянальная армія, ЛНА (الجيش الوطني العربي الليبي) — ваенная арганізацыя, якая прадстаўляла ў гады грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі інтарэсы ўсходняга ўрада ППЛ. Узначальваў фельдмаршал Халіфа Хафтар. Была прадстаўлена рознымі рухамі, былымі вайскоўцамі Узброеных сіл Лівійскай Джамахірыі, а таксама рэвалюцыйнымі фарміраваннямі, створанымі ў 2011 годзе[2].
Галоўным праціўнікам з’яўлялася Лівійская армія, якая падпарадкоўвалася уладам на захадзе краіны, а менавіта Ураду нацыянальнай згоды.
Структурна падзелена на[3]:
- Сухапутныя войскі:
- рэгулярныя войскі;
- cілы спецыяльнага прызначэння «Аль-Сайга»;
- ваенная разведка;
- міліцыя;
- замежныя найміты;
- Ваенна-паветраныя сілы;
- Ваенна-марскія сілы: патрульныя караблі берагавой аховы.
Зноскі