Дэ-факта ЛДП не ёсць ліберальна-дэмакратычнай паводле ідэалогіі. Ацэнкі яе ідэалогіі вельмі адрозніваюцца — папулізм, панславянства, этатызм. Пэўны час партыя на словах выяўляла ўяўную апазіцыйнасць да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, хоць палітычныя эксперты называлі яе марыянеткавай партыяй[2], пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ЛДПБ цалкам падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
У сакавіку 1999 г. VI з’езд ЛДП прымае новую Праграму, якая абвясціла, што ЛДП — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага кірунку, асноўнай задачай якой з’яўляецца пабудова незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзяржаўную ўласнасць з прыярытэтам прыватнай. Падчас выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 1999 г., у сакавіку, ЛДПБ заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, зрабіў спробу прыняць удзел у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 г., вынікі якіх, не былі агучаны.
Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. на якіх за яго прагаласавала 2,48 % (153 199 чал.) ад усёй колькасці выбарцаў[4]. Падчас выбарчай кампаніі БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскайДзяржаўнай ДумыУладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.
На парламенцкіх выбарах 2000 г. у Палату прадстаўнікоў II-га склікання ад ЛДПБ прайшоў толькі адзін прадстаўнік, А. Ваганаў, які атрымаў перамогу толькі ў другім туры. На мясцовых выбарах 2003 г. ад ЛДПБ дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі толькі 5 кандыдатаў[5].
На парламенцкіх выбарах 2004 г. у Палату прадстаўнікоў III-га склікання, ЛДПБ вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты, з якіх былі зарэгістраваны 38. Аднак, з 38 кандыдатаў, прайсці ў парламент змог толькі старшыня партыі С. Гайдукевіч[6].
У 2019 годзе старшынёй партыі быў абраны сын Сяргея Гайдукевіча — Алег Гайдукевіч.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.