Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі |
Дата нараджэння |
3 сакавіка 1963(1963-03-03) (61 год) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бражэўскі.
Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі (нар. 3 сакавіка 1963, г. Луцк, Валынская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1985 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, Чыжык, Я. М. Даўгайла).
У 1985—2004 гадах працаваў праектным інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1992 года загадчык групай архітэктараў; у 2004—2008 гадах галоўны архітэктар праектаў Брэсцкага філіяла РУП «Белбыттэхпраект»; з 2008 года галоўны архітэктар праектаў ТАА «Форвард».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2004 года.
Творчасць
Асноўныя працы ў Брэсце: анкалагічны дыспансер (1989—1990, у сааўтарстве з Ю. Л. Лаўроўскім); эскізны праект харчовага рынку па вул. Валгаградскай (1996—2000); 72-кватэрны жылы дом па вул. Кірава (2001); эскізны праект «Турэцкія лазні» на 100 месцаў па вул. Суворава (2003—2004); рэканструкцыя памяшканняў цэнтральнага ўнівермага з прыбудовай уваходных груп (2007—2009); рэканструкцыя абласнога гаспадарчага суда па вул. Веры Харужай (2008, з удзелам архітэктара Ткачук); харэаграфічны цэнтр па вул. Сікорскага (2008, з удзелам архітэктара П. Л. Амельянюк); шматузроўневы аўтамабільны паркінг з комплексам паслуг для насельніцтва (супермаркет і гасцініца) (2009); транспартна-лагістычны цэнтр «Брэст-Белмытсэрвіс» (2010). Аўтар інтэр’ера рэстарана ў в. Клятное Пружанскага раёна (Белавежская пушча).
Узнагароды
Дыпламант міжнароднага конкурсу «Playhouse in Amsterdam» у калектыве з архітэктарамі Пушковым , А. Селюхам (1987).
Зноскі
Літаратура
- Бражевский Леонтий Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)