Людвіг Гатэрман (ням.: Friedrich August Ludwig Gattermann, 20 красавіка 1860, Гослар — 20 чэрвеня 1920, Фрайбург) — нямецкі хімік-арганік. З 1900 г. прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта.
У 1888 г. атрымаў чысты хлорысты азот. У 1890 г.паказаў, што атрыманыя ім n-азоксіанізол і n-азоксіфенатол валодаюць ўласцівасцямі вадкіх крышталяў. Прапанаваў спосаб сінтэзу араматычных альдэгідаў (Гатэрмана-Коха рэакцыя). Шырока вядома кіраўніцтва Гатэрмана для практычных заняткаў па арганічнай хіміі (1894).
Зноскі
Літаратура
- Berthold Peter Anft: Gattermann, Friedrich August Ludwig. Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 6, Duncker & Humblot, Berlin 1964, ISBN 3-428-00187-7, S. 91
- Jacobson P., L. Gattermann, «Berichte der Deutschen chemischen Gesellschaft», 1921, Bd 54, Abtl. A., S. 115.
- E. Fromm (1920). «Ludwig Gattermann». Zeitschrift für Angewandte Chemie 33 (60): 185. doi:10.1002/ange.19200336002.
- Paul Jacobson (1921). «Nekrologe: Ludwig Gattermann». Berichte der deutschen chemischen Gesellschaft 54 (6): A115-A141. doi:10.1002/cber.19210540628.
Спасылкі