Імперскае абацтва ў Лоршы (ням. Reichsabtei Lorsch) пад Вормсам вядомае ў гісторыі як адзін з галоўных цэнтраў Каралінгскага адраджэння.
Бенедыктынскі кляштар св. Пятра быў заснаваны ў Лоршы ў 764 годзе графам Канкорам (верагодна, хтосьці з Раберцінаў). Першыя два гады новым кляштарам кіраваў пляменнік графа, нямецкіх біскуп Хродэганг. Затым кіраванне было перададзена яго брату. У знак асаблівай прыхільнасці Папа Рымскі даслаў у абацтва мошчы св. Назара, якія павінны былі прыцягнуць у Лорш паломнікаў. У гонар св. Назара быў у 774 годзе асвячоны і саборны храм; на цырымоніі прысутнічаў сам Карл Вялікі.