Кведлінбург (ням.: Quedlinburg) — старажытны горад у Германіі, у зямлі Саксонія-Анхальт.
У 1995 годзе Стары горад, які ўключае Шлёсберг, занесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. У склад гарадскога цэнтру ўключана больш за 1600 дамоў, узрост якіх перавышае 600 гадоў.