У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шапіра.
Леў Навумавіч (Лейба Невахавіч) Шапіра (1864 — 12 студзеня 1932) — беларускі хірург[1]. Адзін з заснавальнікаў хірургіі ў Мінску[1].
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіра. Акрамя Лейбы ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра — урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — медык-уролаг.
Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра (руск.) (бел. прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2].
Скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта.
Прафесійная дзейнасць
Два гады працаваў у Маскве, у лячэбніцы «Кні», а потым з 1890 года жыў і працаваў у Мінску[1]. Тут ён меў сваю хірургічную бальніцу; карыстаючыся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва і далёка за межамі Мінска, ён нямала спрыяў папулярызацыі хірургіі ў Беларусі. З 1900 па 1914 год загадваў хірургічным аддзяленнем Мінскай яўрэйскай бальніцы (ВД) (бел., працаваў хірургам падчас вайны ў шпіталі Саюза гарадоў[1].
Памёр ад сардэчнага прыступу ў час лячэння бальнога[1].
Сям’я
- Сын Аляксандр Львовіч Шапіра (руск.) (бел. — савецкі і расійскі гісторык, аўтар шырока вядомых прац у галіне аграрнай гісторыі Расіі XIV—XVIII стагоддзяў і гістарыяграфіі, стваральнік навуковай школы, доктар гістарычных навук, прафесар СПБДУ
- Сын Гарацый Львовіч Шапіра — медык, галоўны ўрач Паўночнай Асеціі[3][4]
- Дзве дачкі сталі музыкантамі[3]
Зноскі