У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шапіра.
Іосіф Навумавіч Шапіра (1887, Мінск, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 1961, Ленінград, РСФСР, Савецкі Саюз) — савецкі вучоны, медык-уролаг.
Біяграфія
Іосіф Навумавіч Шапіра нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіры. Акрамя Іосіфа ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей, шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра, урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР. Савецкі кінааператар Яўген Шапіра (руск.) (бел. даводзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[1].
Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Мюнхенскага ўніверсітэта (1908—1918), які скончыў са ступенню доктара медыцыны. Працаваў у клініцы нямецкага ўрача-ўролага Джэймса Ізраэля (руск.) (бел.[2]. Пасля вяртання ў Расію працаваў ва ўралагічным аддзяленні Абухаўскай бальніцы (руск.) (бел. ў Санкт-Пецярбургу, пад кіраўніцтвам Барыса Мікалаевіча Хольцава[3].
Па запрашэнні Хольцава з 1925 года выкладаў у Дзяржаўным інстытуце медыцынскіх ведаў (руск.) (бел., прыват-дацэнт (1930)[2].
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Шапіра прызначаецца кансультантам-уролагам Паўночнага фронту, працаваў галоўным хірургам эвакашпіталяў Кіраўскай вобласці, а ў 1942—1945 гадах быў намеснікам галоўнага хірурга і галоўным уролагам эвакашпіталяў Наркамату аховы здароўя РСФСР.
Прафесар Іосіф Навумавіч Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе, быў пахаваны на Праабражэнскіх яўрэўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[4].
Публікацыі
Зноскі
Спасылкі