У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ленінск.
Пасёлак
Ленінск
Ленінск на карце Беларусі ±
|
Ле́нінск[1] (трансліт.: Lieninsk, руск.: Ленинск) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Ленінскага сельсавета Халмецкага, з 4 жніўня 1927 года Лоеўскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Шлях да сацыялізму», дзейнічалі 2 ветракі, гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 39 жыхароў.
Дынаміка
- 1930 год — 38 двароў, 211 жыхароў.
- 1959 год — 281 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 39 жыхароў.
- 2006 год — 27 гаспадарак, 60 чалавек, з якіх 11 ва ўзросце да 16 гадоў, 18 — у працаздольным і 31 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|